Кнуд IV Святы | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Харальд III | ||||||
Пераемнік | Олаф I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1043 |
||||||
Смерць |
10 ліпеня 1086 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Эстрыдсены | ||||||
Бацька | Свен II Эстрыдсен | ||||||
Жонка | каля Адэла Фландрская | ||||||
Дзеці | Карл I | ||||||
Дзейнасць | манарх | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кнуд IV Святы (дацк.: Knud 4. den Hellige; 1043? — 10 ліпеня 1086) — кароль Даніі. Адзін з сыноў караля Свена II Эстрыдсена. Святы заступнік Даніі.
Атрымаў у спадчыну ўладу пасля смерці свайго брата Харальда. Імкнуўся да ўмацавання каралеўскай улады з апорай на царкву. Быўшы нашчадкам Кнуда Вялікага прэтэндаваў таксама і на англійскі трон. Паход у Англію, падрыхтаваны ім у 1085 годзе, не адбыўся ў сувязі з канфліктам са Свяшчэннай Рымскай імперыяй на поўдні, а ўжо ў наступным годзе з-за цяжкіх падаткаў, звязаных з падрыхтоўкай паходу, на поўначы Ютландыі ўспыхнула паўстанне.
Кнуд быў вымушаны бегчы, спачатку ў Вібарг, затым у Одэнсэ, дзе ён разам з адным са сваіх братоў Бенідыктам і 17 спадарожнікамі быў забіты ў драўлянай царкве Святога Албана.
Неўраджай на працягу некалькіх гадоў у Даніі падчас наступнага валадарання быў успрыняты як Божая кара за забойства ў царкве. Затым з’явіліся чуткі пра цуды на яго магіле. Усё гэта спрыяла яго хуткай кананізацыі ў 1101 годзе. У 1300 годзе рэшткі Кнуда і яго брата былі перанесены ў сабор Св. Кнуда, які будаваўся ў той час і дзе яны і знаходзяцца па цяперашні час.
Кнуд быў жанаты на Адэлаідзе (Адэлі), дачцэ фландрскага графа Роберта I. Пасля забойства мужа Адэлаіда разам з іх сынам Карлам была вымушана бегчы ў Фландрыю. Карл пасля таксама стаў графам.