Крысціян V

Крысціян V
Christian V
кароль Даніі і Нарвегіі
9 лютага 1670 — 25 жніўня 1699
Папярэднік Фрэдэрык III
Пераемнік Фрэдэрык IV

Нараджэнне 15 (25) красавіка 1646
Смерць 25 жніўня (4 верасня) 1699 (53 гады)
Месца пахавання
Род Ольдэнбургская дынастыя
Бацька Фрэдэрык III
Маці Sophie Amalie of Brunswick-Lüneburg
Жонка Charlotte Amalie of Hesse-Kassel
Дзеці Фрэдэрык IV, Prince Christian of Denmark, Princess Sophia Hedwig of Denmark, Prince Charles of Denmark, Prince William of Denmark, Christiane Gyldenloeve, Christian Gyldenløve, Ulrik Christian Gyldenløve, Count of Samsø, Sophie Christiane Gyldenløve, Prince Christian William of Denmark, Christina Charlotte Oldenburg і daughter Oldenburg
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць калекцыянер мастацтва
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Падвязкі Ордэн Данеброг Knight of the Order of the Elephant
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Крысціян V (дацк.: Christian 5; 15 красавіка 1646, Фленсбург — 25 жніўня 1699, Капенгаген) — кароль Даніі і Нарвегіі з 9 лютага 1670 года. З дынастыі Ольдэнбургаў.

Сын Фрыдэрыка III і Сафіі Амаліі Браўншвайг-Люнебургскай. 14 мая 1667 у горадзе Нюкебінг ажаніўся з Шарлотай Амаліяй Гесэн-Касельскай. Каранаваны 9 лютага 1670 года.

Біяграфія

Гады юнацкасці

Атрымаў адносна мізэрную адукацыю. У 15-гадовым узросце быў адпраўлены за мяжу і падчас знаходжання пры двары Людовіка XIV меў магчымасць назіраць самадзяржаўе ва ўсім яго бляску. Пакуль ён быў спадчыннікам прастола, яго не дапушчалі да ўдзелу ў справах кіравання, і толькі незадоўга да смерці бацькі ён стаў прысутнічаць на паседжаннях дзяржаўнага савета.

Унутраная палітыка

Узыйшоўшы на прастол у 1670 годзе, ён быў «перакананым самадзержцам», але па слабасці характару лёгка паддаваўся розным уплывам і, не адрозніваючыся вялікім розумам, дапушчаў буйныя памылкі. Прастата і ветлівасць абыходжання, відавочная цяга да «простых людзей» зрабілі Крысціяна народным улюбёнцам. Спрыяла гэтаму і тое, што ён з дзяцінства прывучаны быў размаўляць па-дацку і пісаў большай часткай на той жа мове.

Крысціян умацаваў рэжым абсалютызму ў Даніі, у процівагу арыстакратыі шырэй выкарыстоўваючы практыку свайго бацькі па прыцягненні на дзяржаўную службу гольштэйнскай знаці і прадстаўнікоў дацкага народа. Для гэтага ён заснаваў новыя дваранскія тытулы — графа і барона. Адным з самых знакамітых людзей, якія ўзвысіліся дзякуючы такой сістэме, быў Педэр Шумахер, які атрымаў тытул графа Грыфенфельда ў 1670 годзе, у 1674 годзе стаў канцлерам.

У перыяд яго кіравання быў складзены дацкі законнік, у падрыхтоўцы гэтага дакумента браў удзел Эрык Крабэ.

Знешняя палітыка

Партрэт Крысціяна V у царскім тытулярніку

Грыфенфельд апынуўся ў апале ў караля падчас Сконскай вайны (16761679) супраць Швецыі, якую Крысціян пачаў з мэтай вярнуць паўвостраў Сконэ, страчаны Даніяй пасля дацка-шведскай вайны 1657—1658. У 1676 годзе ён зрынуў Грыфенфельда і асудзіў яго на пажыццёвае зняволенне ў крэпасці.

Грыфенфельд ясна разумеў ненадзейнае становішча Даніі для нападу на Швецыю ў той час, калі яе саюзнікам была Францыя. Як ён і прадказваў, мацнейшая дзяржава Францыя дыктавала ўмовы міру Даніі з яе саюзнікам Галандыяй. Нягледзячы на перамогі датчан у бітвах супраць шведскага флоту каля вострава Эланд (1676) і ў заліве Кёгэ-Бугт (1677) (дацк.: Koge Bugt), дацкія надзеі змяніць межы на скандынаўскім паўвостраве на сваю карысць не апраўдаліся. Шведы выгналі датчан са Скандынаўскага паўвострава, у 1679 годзе Людовік XIV пад пагрозай уварвання вымусіў Данію заключыць мір. Вынікі вайны апынуліся палітычна і эканамічна несуцяшальным. Галоўная мэта вайны не была дасягнута, шкода ж для эканомікі Даніі была вельмі значнай.

Гады пасля вайны

У 1683 годзе быў прыняты дацкі кодэкс (дацк.: Danske Lov), які быў першым агульнадацкім зборам законаў. Падобны кодэкс быў прыняты ў 1687 годзе ў Нарвегіі (дацк.: Norske Lov). У 1688 годзе была ўведзена пазямельная кніга для ацэнкі каштоўнасці земляў і стварэння больш справядлівай сістэмы падаткаабкладання. Падчас яго валадарання ў краіне развівалася навука дзякуючы працам астранома Оле Ромера, хоць сам кароль навукай не цікавіўся.

Сямейныя адносіны

Жонка нарадзіла Крысціяну 8 дзяцей. Яшчэ 6 дзяцей у яго было ад палюбоўніцы Амеліі Мот (дацк.: Amelia Moth, 1654—1719), якую ён у 16-гадовым узросце прадставіў каралеўскаму двару. Яна была дачкой яго настаўніка і атрымала тытул графіні Самсё ў 1677 годзе.

Крысціян памёр ад няшчаснага выпадку на паляванні, пахаваны ў саборы горада Роскіле.

Дзеці

Ад жонкі Шарлоты Амаліі Гесэн-Касельскай:

  • Фрэдэрык IV, кароль Даніі (1671—1730)
  • прынц Крысціян Вільгельм (1 снежня 1672 — 25 студзеня 1673)
  • прынц Крысціян (25 сакавіка 1675 — 27 чэрвеня 1695)
  • прынцэса Сафія Гедвіга (1677—1735); не была замужам
  • прынцэса Шарлота Крысціяна (18 студзеня 1679 — 24 жніўня 1689)
  • прынц Карл (26 кастрычніка 1680 — 8 ліпеня 1729); не быў жанаты
  • безназоўная дачка (нар. 17 ліпеня 1682)
  • прынц Вільгельм (21 лютага 1687 — 24 лістапада 1705)

Ад палюбоўніцы Сафіі Амеліі Мот:

  • графіня Крысціяна Гільдэнловэ (дацк.: Gyldenlove; 1672—1689)
  • граф Крысціян Гільдэнловэ (1674—1703)
  • графіня Сафія Крысціяна Гільдэнловэ (1675—1684); памерла ў дзяцінстве
  • Ганна Крысціяна (1676—1689); памерла ў дзяцінстве
  • граф Ульрык Крысціян Гільдэнловэ (1678—1719)

Зноскі

  1. а б Christian V // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Christian V // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
  5. Шумахер, Педер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.

Літаратура